Палітзняволеныя Віктар і Эдуард Бабарыка роўна пяць гадоў утрымліваюцца за кратаміЭкс-кіраўнік Белга…

Палітзняволеныя Віктар і Эдуард Бабарыка роўна пяць гадоў утрымліваюцца за кратамі

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка і былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.

Віктара прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзілі да 14 гадоў калоніі. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх.

Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволенні. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. У мінулым ліпені яму дадалі яшчэ 2 гады зняволення за «злоснае непадпарадкаванне». У лютым палітвязня асудзілі яшчэ раз паводле ч. 2 арт. 411 КК, але вынік справы невядомы.

Пяць гадоў за кратамі: гісторыі палітвязняў, з якіх пачаліся масавыя рэпрэсіі ў Беларусі