У дзень памяці Ларысы Геніюш узгадаем вось такі яе верш.
Йду сьлядамі дзядоў, ў сіні Край закаханая, сьніцца веліч Пагоні, гатовай на бой, і здрадлівыя петлі, лавушкі, капканы, як на дзікага зьвера, кругом прада мной.
Абмінаю віры і дарог небясьпеку, ўсе задумы варожыя, попел і дым. Адчуваю ў бяздольлі сьвятую апеку, а мо’ гэта апека над Краем маім?
На зьдзічэлы дзірван з сэрца падаюць словы: быць нам трэба сабою, людзьмі, землякі. Шмат хто звучаны – каменем кінуць гатовы, але камень чамусьці выпадае з рукі.