Францішак Аляхновіч. Нязручная праўда кніг Ігнат Кустаў
9 сакавіка 1883 года ў Вільні нарадзіўся хлапчук, якому наканавана было змяніць калі не ўвесь свет, дык маленькія сусветы асобных людзей — і вялікі сусвет беларускага тэатру. Францішак Аляхновіч, чалавек вялікай прагі да жыцця і вялікага сумлення, пакінуў нам нашмат больш, чым проста п’есы і кнігі.