Паліна Шарэнда-Панасюк ўпершыню за чатыры гады абняла мужа: «Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думал…

Паліна Шарэнда-Панасюк ўпершыню за чатыры гады абняла мужа: «Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду»

Людзі на вакзале Вільні сустрэлі яе скандаваннем «Жыве Беларусь!»

«Усе гэтыя гады за кратамі я ўяўляла сабе гэты момант, — сказала яна праз слёзы. — Вялікі дзякуй!»

Людзі суцяшалі, калі яна расплакалася: «Усё скончылася нарэшце».

«Нічога не скончылася, — адказала яна. — Скончыцца, калі ўсе выйдуць».