Кацярына Ваданосава вядомая як спявачка і тэлевядоўца, а таксама як моцная жанчына, што змагаецца з ракавым захворваннем. Акрамя таго, Кацярына займаецца рэканструкцыяй гістарычных і этнаграфічных строяў. Выставу калекцыі строяў яе аўтарства паказваюць у Польшчы ўжо трэці раз — спачатку ў Цеханоўцы, потым у Беластоку і вось цяпер у Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі.
Паразмаўлялі з Кацярынай пра ўплыў адукацыі на цікавасць да строяў і досвед вядзення заняткаў у Школе традыцыйнага строя, якую яна адкрыла ў Беластоку ў 2023 годзе.
Што расчаравала і нават дэмаралізавала, а што натхняе ў працы і ў людзях? Дзе мяжа паміж рэканструкцыяй і, як кажа Кацярына, задроцтвам?