Зноў затрымлівалі Ніну БагінскуюЯк стала вядома з крыніц «Белсату», жанчыну затрымалі ўчора ўвечары …

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Зноў затрымлівалі Ніну Багінскую

Як стала вядома з крыніц «Белсату», жанчыну затрымалі ўчора ўвечары на плошчы Незалежнасці ў Мінску, у той момант, калі яна завязвала бел-чырвона-белую стужачку на дрэве каля зачыненага будынка Чырвонага касцёла ў Мінску.

Папярэдне, у Маскоўскім РУУС на Багінскую склалі адміністрацыйны пратакол. Міліцыянты пратрымалі жанчыну ў РУУС больш за дзве гадзіны і адпусцілі да суду дамоў.