Смешна, як яны чапляюцца за вайну, хоць лепш сядзелі б моўчкі. Самі нагадваюць то пра ядзерную зброю, то пра скрадзеных дзяцей, то пра вагнераўцаў, то пра дроны гэтыя. Хочацца, хочацца адчуць сябе важнымі геапалітычнымі гульцамі. А мантру пра “мірнае неба” элехтарат усё роўна ўжо не памятае.
Вось толькі над дыктатарамі таксама згушчаюцца хмары. То маленькі дрон (а можа, і не дрон) зладзіць феерверк на вялікім складзе боепрыпасаў, то Курская вобласць зменіць гаспадара, то пэйджар выбухне, то ракета дастане да падземнага бункера. Таксама ж важны геапалітычны гулец у тым бункеры сядзеў. І што? Хтосьці выказаў заклапочанасць, хтосьці святкуе, хтосьці панікуе, хтосьці не заўважыў.
Вось як яно бывае: улез у вайну – са сваім народам, ці там з іншым – і ўжо ніколі не адмыцца і не схавацца. І ніякі ты не важны гулец, і няма пачуцця бяспекі і моцы. Ёсць толькі мемы пра “откуда готовилось нападение”, і відэа, дзе людзі розных краін вітаюць смерць дыктатараў і тэрарыстаў. Раней думалі “не прылятае, бо не даляціць, ці рашучасці не хопіць”. Даляціць, пацукі, даляціць. А рашучасць… Паглядзіце на Ізраіль. Цярпенне скончылася, і адразу высвятляецца, што рашучасць ёсць. Прыемнага чакання.
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!