Часцей, часцей прыпамінай… Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край, – Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак, Цвіў гэты белы-белы май, – Часцей, мой друг, прыпамінай! Прыпамінай часцей, мой друг,
Імёны тых, што ўсё зрабілі – Вышэй усіх тваіх заслуг, Што, як і ты, да слёз любілі Маністы ўвосень на рабіне
І ў ліпкіх смолках майскі луг, – Не забывай пра іх, мой друг!..
Ніл Гілевіч
У ноч жыхары Чыжоўкі ўпрыгожылі дрэвы чорнымі і бел-чырвона-белымі стужкамі ў гонар Рамана. Сёння мы заўважылі, што амаль ўсе чорныя стужкі пазрываныя ветрам, а бел-чырвона-белыя засталіся. Ці гэта не знак, што часы роспачы пройдуць, а памяць пра Рамана і яго подзвіг будзе жыць?