Сёння герой Беларусі анархіст Мікола Дзядок выступаў з апошнім словам у “судзе”.Ён сказаў:«Усе ўдзел…

Сёння герой Беларусі анархіст Мікола Дзядок выступаў з апошнім словам у “судзе”.

Ён сказаў:

«Усе ўдзельнікі працэсу з юрыдычнай адукацыяй выдатна бачаць і разумеюць, што адбываецца. Я толькі хачу падзякаваць сваім родным, сябрам, таварышам-анархістам, журналістам, праваабаронцам, усім неабыякавым, усім, хто шануе маю працу, за тое, што падтрымлівалі мяне на працягу гэтага года і дапамагалі матэрыяльна. Гэта вельмі важна для мяне. Ну а ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, а роўна і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: не майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор ня здольныя спыніць вызваленне чалавека і прагрэс. Мы ўсё роўна пераможам!»

Чыжоўка падтрымлівае Міколу. Пераможам!