Здаецца, сёння “дзень абаронцы айчыны” канчаткова страціў сэнс. Беларускія вайскоўцы дапамагаюць ак…

Здаецца, сёння “дзень абаронцы айчыны” канчаткова страціў сэнс. Беларускія вайскоўцы дапамагаюць акупантам, а міністр абароны называе Лукашэнку і Пуціна “нашымі прэзідэнтамі”.
Сапраўдных абаронцаў мы павіншуем у Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасня, у гадавіну бітвы пад Оршай.

Аднак у мінулым годзе з’явілася новае свята: Дзень герояў пераменаў. А значыцца, час павіншаваць усіх смелых беларусаў ды беларусак, што змагаліся і змагаюцца за перамены. Моцы і здароўя вам, сябры. Прыйдзе час, калі ўсе палонныя выйдуць на волю, а тыя, хто зараз у вымушанай эміграцыі, вернуцца дадому, і мы разам адзначым перамогу!

Дарэчы, для нашчадкаў савецкай арміі таксама ёсць паштоўка.