8 сакавіка – дзень роўнасці і барацьбы жанчын за іх правы. І сёння Украіна, наша суседка, нагадвае н…

8 сакавіка – дзень роўнасці і барацьбы жанчын за іх правы. І сёння Украіна, наша суседка, нагадвае нязломную жанчыну, што дае адпор агрэсару і змагаецца за сябе. Жанчыну, што смела глядзіць у будучыню. Жанчыну, што сваім прыкладам змяняе свет. І яна абавязкова пераможа.

Сэрцы беларусаў – з жанчынамі і мужчынамі Украіны: з салдатамі, медыкамі, валанцёрамі, журналістамі і ўсімі, хто абараняе сёння сваю краіну. Вашая мужнасць, вашае адзінства, вашая адданасць Радзіме натхняе і надае моцы іншым народам. Час дыктатараў мінае. Надыходзіць вясна.

Слава Україні!