Калі дзе хтосьці сумняваецца ў дзейснасьці малых спраў, хай паглядзіць на партызан з Чыжоўкі. Ужо праз пакаленьне мы перастанем разумець, што значыў такі выхад для фота, наколькі гэта было небяспечна.
А зараз мы самі наўрад ці можам уявіць сабе, як гэта можна жыць бяз рызыкі.
І малая справа можа апынуцца не такою ўжо й малой. Аднойчы мы даведаемся, што значылі для карнікаў усе гэтыя бясконцыя малыя справы, якую гэта сыграла ролю для канчатковай перамогі.
Нават самая вялікая драпежная жывёла ня зможа рухацца, калі ў ёй сядзіць стрэмка. А тым больш пацук-пераростак, што й без сапраўдных стрэмак даўно шалее з паранойі.
Вялікі дзякуй усім нашым паўсюль, дзе б ні былі!
Жыве Беларусь!