Чыжоўка падтрымлівае палітзняволеных анархістаў Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашкі, Арцёма Дзмітрыеві…

Чыжоўка падтрымлівае палітзняволеных анархістаў Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашкі, Арцёма Дзмітрыевіча Салаўя і Арцёма Сяргеевіча Салаўя, над якімі на мінулым тыдні распачаўся “суд”.

Хлопцаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмістскім фарміраванні, але ж усе мы добра ведаем, што яны апынуліся за кратамі за свае погляды. Іржавая дзяржава ненавідзіць асноўныя ідэі анархізму: адсутнасць прымусовай улады, узаемадапамогу і свабоду грамадскіх асацыяцый. І сапраўды, ідэальнае грамадства для анархіста – гэта антыпод лукашэнкаўскай калгаснай хунты.

Мы жадаем Аляксандру, Яўгену, Арцёму і Арцёму хутчэйшага вызвалення і спадзяемся, што іх ідэі і веды дапамогуць у будучыні пабудаваць новую свабодную Беларусь.