Гэтыя дні для вернікаў ўсіх хрысціянскіх канфесій звязаны са смерцю і ўваскрасеннем Хрыста. Але ж гэ…

Гэтыя дні для вернікаў ўсіх хрысціянскіх канфесій звязаны са смерцю і ўваскрасеннем Хрыста. Але ж гэта нагода ўзгадаць яшчэ і Іуду – чалавека, што здаў ворагам свайго сябра і настаўніка, але пасля не вытрымаў згрызот сумлення і здзейсніў самагубства.

Нажаль, гісторыі пра людзей, што пішуць даносы на родных, калег, суседзяў, ужо не здзіўляюць. Напрыклад, учора 60-гадовую Ларысу Нікалаеву асудзілі да трох гадоў хатняй хіміі праз 16 улётак, прысвечаных рэферэндуму. Спадарыня Ларыса захоўвала іх у стале на працы. Нехта с каллегаў даведаўся пра гэта (цікава, што ён шукаў у чужым стале?!) і напісаў данос.

У адрозненне ад Іуды, наўрад ці даношчык ведае пра згрызоты сумлення. Жаданне адчуць сваю ўладу над лёсам іншага ператварае людзей у пачвар, не лепш за “сілавікоў”, “суддзяў” і “пракурораў”. І кожны даношчык адкажа: яго чакае штраф або турма, і пажыццёвая ўсеагульная пагарда. Дарэчы, апошняе мы можам забяспечыць ім ужо зараз .