Можа час і падзеліць нас на розныя катэгорыі.
Адных не засталося, другія пайшлі ў турму, трэція зьехалі. Хтось там, на вольнай зямлі, але не сядзіць склаўшы рукі й варушыцца, як толькі можа. Хтось застаўся ў гета вешаць стужкі й раскідваць лісткі.
А мне ўсё падаецца, што мы амаль аднолькавыя, проста лёс кожнаму выдаў выпадкова рознае. І большасць з нас можна было б мяняць месцамі як заўгодна.
Мы бачылі адныя другіх, калі разам выходзілі, там былі самыя простыя людзі. Былі дзяўчыны з маленькімі дзецьмі, батанікі ў акулярах, інваліды й старыя. Памятаю, як тоўстыя абмяркоўвалі йдэю счапіцца між сабой тросамі ад веласіпедных замкоў на маршы. Цяжка сказаць, каго было больш. Усе былі, усіх аднолькава.
І ўсё людзі без падрыхтоўкі.
А калі зрабілася зразумелым, чым гэта пагражае, то амаль нічога не зьмянілася. Таксама ж выходзілі, толькі ў хаце пакідалі кагосьці з малымі.
То хай кажуць, што хочуць, а я буду захапляцца нашымі, пакуль буду йснаваць.
Хай іх забудуць не раней, чым даруюць ворагу.