Амаль два гады наша лідарка Святлана Ціханоўская вымушана працаваць у выгнанні, пакуль яе муж Сяргей знаходзіцца ў палоне.
Кожны дзень Святлана робіць усё, каб нашыя галасы былі пачутыя ў свеце. У апошнія месяцы выконваць гэтую місію ўсё цяжэй, бо вайна ва Ўкраіне змяніла сусветныя прыярытэты, а лукашэнка ператварыў Беларусь у агрэсара ў вачах іншых краін. Зразумела, нашыя праблемы адышлі на другі план. Для свету, але не для Святланы. Беларусь – гэта не лукашэнка, і беларусы – гэта не лукашэнка, – вось што даносіць яна да замежных лідараў на кожнай сустрэчы. А мужныя беларусы, што змагаюцца, рызыкуючы жыццём, за Ўкраіну, даказваюць яе словы.
Дзякуй вам, спадарыня Прэзідэнт. Мы падтрымліваем вас і ганарымся вамі. Вы – голас Вольнай Беларусі. Жыве Беларусь!