Эдуард Бабарыка ўжо амаль два гады як за кратамі. Па законе, максімальны тэрмін знаходжання пад варт…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Эдуард Бабарыка ўжо амаль два гады як за кратамі.

Па законе, максімальны тэрмін знаходжання пад вартай без суда не можа перавышаць 18 месяцаў, але ж пасля 18 месяцаў Эдуарду выставілі новыя ілжывыя абвінавачванні, каб можна было пратрымаць яго яшчэ паўтара гады.

Злачынная ўлада лічыць Эдуарда ворагам не толькі таму, што ён сын Віктара Бабарыкі, і быў кіраўніком яго штаба. Эдуард – заснавальнік краўдфандынгавых пляцовак Улей і МолаМола, а краўдфандынг – гэта сучасная талака, сістэма, якая дазваляе хутка аб’яднаць незнаёмых людзей дзеля агульнай справы. Пацукі баяцца такіх рэчаў як агню.

Эдуард – сымбаль новай Беларусі: малады, таленавіты, паспяховы, прынцыповы, і злачынная ўлада не зламае яго волю. Менавіта такія людзі здольныя пабудаваць будучыню краіны і змяніць свет да лепшага.

Свабоду Эдуарду Бабарыку!
Жыве Беларусь!