7 чэрвеня 2020 года быў затрыманы Павел Севярынец – палітык, пісьменнік, мастак, вернік, двойчы палітзняволены, смелы і прынцыповы чалавек.
Большую частку жыцця Павел змагаецца з рэжымам лукашэнкі: у 1995 г уступіў у БНФ, а першы раз арыштаваны за грамадзянскую пазіцыю ў 1998 г.
Акрамя палітыкі, Павел займаўся шматлікімі культурнымі і асветніцкімі праэктамі, удзельнічаў у абароне Курапатаў.
Рэжым, які марыць знішчыць усё беларускае, кінуў Паўла за краты на 7 гадоў. Але і ў турме ён не губляе аптымізму і працягвае работу на карысць беларускай культуры: працуе над некалькімі кнігамі, а для сына Францішка дасылае малюнкі з выявамі беларускіх цэркваў.
На “судзе” Павел выкрыкнуў: “Беларусь будзе вольнай!”
І яна абавязкова будзе вольнай дзякуючы такім людзям, як Павел. Тыя, хто змагаўся са злачыннай уладай, калі надзеі не было, далі надзею нам і зрабілі магчымым жнівень 2020 г і нашу будучую перамогу.
Павел – наш герой і прыклад чалавека і беларуса.
Свабоду Паўлу Севярынцу!
Жыве Беларусь!