Дваццацігадовую Дануту Пярэдня ўнеслі ў спіс “тэрарыстаў”.
Пачынаеш думаць, да якога абсурду дайшлі рэпрэсіі, што статус “экстрэміста” і “тэрарыста” перастаў запалохваць народ, а зрабіўся нечым звычайным. Але ж хочацца сказаць пра іншае.
Нашу моладзь катавалі на Акрэсціна, выключалі з універсітэтаў, запалохвалі, давалі тэрміны, вымушалі слухаць выступы качанавай і іншых, хто вішчыць, што вайна – гэта мір, а свабода – гэта няволя… Што хлусня – гэта праўда.
Але ж моладзь не падмануць, не загнаць у прытхлае мінулае. Мінулае – гэта доля злачыннай улады. А за моладдзю, за такімі, як Данута, – будучыня, і будучыня заўсёды перамагае. Як казалі бабулі на маршах пенсіянераў, нашы дзеці лепш за усіх.
Свабоду Дануце Пярэдня! Жыве маладосць, жыве будучыня, жыве Беларусь!