Аляксандр Тарайкоўскі не быў адзінай ахвярай крывавых жнівеньскіх падзей. Генадзь Шутаў – застрэлены, Аляксандр Віхор – збіты да смерці. Забойства Аляксандра Будніцкага намагаліся спісаць на праблемы з сэрцам, а Мікіты Крыўцова і Канстанціна Шышмакова – на самагубства. Гэта толькі тыя, пра каго мы ведаем…
Пасля смерці Тарайкоўскага злачынная ўлада вяла барацьбу са стыхійным мемарыялам, што ўзнік на месцы яго гібелі. Нібы знішчэння чалавека недастаткова, пачвары хацелі знішчыць нават памяць пра яго. За надпіс “не забудзем” людзі атрымалі 1.5 года хатняй хіміі і 2 гады калоніі.
Але праўду не зафарбаваць, не засыпаць соллю, як надпіс на асфальце. Не вывезці на сметніцу, як кветкі і лампады. Памяць не сцерці.
А яшчэ не сцерці аўдыё- і відэазапісы з інтэрнэту. Пацукі, мабыць, спадзяюцца, што народу дастаткова будзе судоў над іх гаспадарамі. Не. Не забудзем і не даруем. Знойдзем кожнага забойцу. Доказаў шмат. Чакайце, пачвары.
Героям – вечная памяць.
Забойцам – суд, турма і потым забыццё.
Жыве Беларусь!