​​За апошнія два дні ў Беларусі афіцыйна прызналі палітвязнямі яшчэ 21 челавека. Сярод іх – вядомы і…

​​За апошнія два дні ў Беларусі афіцыйна прызналі палітвязнямі яшчэ 21 челавека. Сярод іх – вядомы і паважаны чалавек, ваенны аналітык Ягор Лебядок.

Сур’ёзны і разважлівы, Ягор ніколі не марнуе словы – гаворыць і піша толькі тое, што важна. І гаворыць як ёсць, не прыхарошвае. Адначасова адчуваецца ў ім і розум, і мужнасць, і моц духу. Ён прадказаў і фальшывы замах на лукашэнку, за які зараз судзяць Фядуту, і вайну ва Ўкраіне. З-за пазіцыі ён страціў працу, але прынцыпова заставаўся ў Беларусі. На пытанне, чаму не з’язджае, адказваў толькі “ай…”. Мабыць, таксама не хацеў марнаваць словы.

Вядома ж, пачвары ненавідзяць увогуле ўсіх экспертаў, у любой галіне, бо разумны адукаваны чалавек, які можа грунтоўна выказаць меркаванне, – гэта антыпод калгаснай аграхунты (да таго ж, усе разумныя адукаваныя людзі аграхунту чамусьці не падтрымліваюць). Таму Ягор зараз за кратамі. Але такія людзі будуць патрэбныя аднойчы ў Беларусі, таму чакаем Ягора спачатку на волі, а потым – кандыдатам на выбары ў парламент!

Свабоду Ягору Лебядку!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!