Яны не разумеюць, што недазаконне выклікае не толькі страх, але і нянавісць. Бо што адчувае чалавек, калі да яго роднага, сябра ці суседа ўрываецца ўзброеная банда, выламаўшы дзверы? Разносіць мэблю, палохае дзяцей ды старых бацькоў, страляе па хатніх гадаванцах?! Ці калі калегу, паважанага чалавека, збіваюць акурат на працоўным месцы? Калі за краты кідаюць за мірныя маршы, за каментары, за аватаркі ў Фэйсбуку са сцягам Украіны? Гнеў ды абурэнне, мацнейшыя за страх, адчуваюць людзі.
І тыя нешматлікія прыхільнікі ўлады, што выкручваюць гук на максімум і імкнуцца схавацца ад рэчаіснасці ў тэлевізары, маюць родных , якіх закранула недазаконне. Нават адданыя ябацькі пачынаюць разумець, хто ў краіне фашыст.
Зараз уся Беларусь стаілася, замерла ў чаканні. Людзі бачаць, як слабее ўлада. Як мітусіцца галоўны пацук, шукае шанец вышмыгнуць, выслізнуць. Не атрымаецца!
Канчаюцца грошы, канчаецца падтрымка Расіі. Хутка скончыцца і пуцін. Галоўны пацук застанецца сам-насам з народным гневам, у атачэнні варожых краін, бо ўсім суседзям паспеў падпаскудзіць.
І свет, знішчыўшы пуціна, не сцерпіць яшчэ адну дыктатуру ў цэнтры Еўропы. Бо свет змяніўся, глыбокая заклапочаннасць скончылася.
Трымайцеся, сябры! З кожным днём набліжаецца канец пацучынай хунты. Свет нас падтрымае. Разам пераможам!
Жыве Беларусь!
Жыве вечна.