Марыю Успенскую перавялі ў “Навінкі”. А каментатараў па справе Зельцэра працягваюць судзіць.
За каменты накшталт “загінуў герой, падох фашыст” людзі атрымліваюць тэрміны. І ні суддзі, ні пракуроры, ні міліцыя не пытаюцца, нават думкі няма запытацца, хто з загінулых герой, а хто фашыст. Добра ведаюць.
А яшчэ іх вельмі абражаюць каменты пра “вынас смецця”. Не трэба абражацца, непаважаныя! Беларусы ўвогуле любяць чысціню, а смецця неяк стала зашмат у нашых гарадах і вёсках.
Прыйдзе час, і мы ачысцім беларускія вуліцы ад смецця ў пагонах і судзебных мантыях. Усё гэтае смецце мы вынесем, не сумнявайцеся! А за парадкам будуць сачыць паважаныя людзі, што служаць закону, а не дыктатару. І ніхто не параўнае іх са смеццем.
Свабоду Марыі Успенскай!
Свабоду каментатарам!
Жыве Беларусь!