​​Роўна 31 год таму Украіна атрымала незалежнасць. Роўна паўгады Украіна вымушана весці крывавую вай…

​​Роўна 31 год таму Украіна атрымала незалежнасць. Роўна паўгады Украіна вымушана весці крывавую вайну за незалежнасць, за само сваё існаванне.

Украінцы, сябры! Мы, беларусы, ведаем, што гэта – жыць побач з імперскай Расіяй, якая стагоддзямі разважае пра братэрства, і адначасова імкнецца знішчыць, забіць у суседзях усё, што робіць нацыю нацыяй: мову, культуру, гісторыю.

Але вы далі такі адпор акупантам, якога ніхто не чакаў. Вы даказалі, што ў калоса, якім лічыць сябе пуцінская Расія, ногі з гліны. І сёння ні ў каго няма сумневу ў вашай будучай перамозе.

Вусатая пачварына, што аддала зямлю Беларусі акупантам, што дазваляе варожай арміі страляць з нашай тэрыторыі па Украіне, сёння жадае вам “мірнага неба”. Так, аднойчы мірнае неба прыйдзе. Калі не будзе ні пуціна, ні лукашэнкі, ні ідэалогіі “рускага свету”, ні ўсёй іх камуністычна – нацысцкай сістэмы, тады неба стане мірным – і над Украінай, і шмат яшчэ ў якіх краінах. І вы, украінцы, кожны дзень набліжаеце гэты момант.

А хлуслівы пацук, што дапамагае пуціну забіваць мірных жыхароў, дзяцей, няхай ведае: яго чакае ці пажыццёвае зняволенне ў Беларусі, ці шыбеніца ва Ўкраіне, і невядома, ці будзе ў яго магчымасць выбіраць.

Са святам, суседзі!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!