Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Яму пагражае 15 гадоў, а ён перад пасяджэннем каж…

Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Яму пагражае 15 гадоў, а ён перад пасяджэннем кажа маці “Мама, у мяне ўсё добра! Не перажывай! Мы пераможам“, а потым “Жыве Беларусь!”

І мы ведаем: мы сапраўды пераможам. Пакуль побач такія людзі, як Дзяніс. Тыя, хто былі раней звычайнымі беларусамі, а потым аднойчы сталі героямі. Тыя, каго не паламала турма і прысуды. Тыя, хто перадае нам словы падтрымкі з-за кратаў.

І гэтыя словы – не проста словы. Пасля арышту, пасля года і шасці месяцаў зняволення ў іх больш сэнсу, больш сілы і больш каштоўнасці, чым ва ўсялякім слове, што сказанае на волі. Іх полымя імкнуцца пагасіць, але гэта немагчыма. Няхай гэтыя словы адгукнуцца ў сэрцы кожнага, хто стаміўся і страціў надзею.

Мы пераможам, сябры!
Свабоду Дзянісу Івашыну!
Жыве Беларусь!