​​25 гадоў Аўтуховічу. 197 гадоў і 7 месяцаў на ўсіх фігурантаў яго справы. Больш, чым былым кандыда…

​​25 гадоў Аўтуховічу. 197 гадоў і 7 месяцаў на ўсіх фігурантаў яго справы. Больш, чым былым кандыдатам у прэзідэнты. Больш, чым “змоўшчыкам”, што нібыта рыхтавалі замах на лукашэнку.

Гэта не прысуд і не акт запалохвання грамадства. Гэта помста. Помста мужным людзям, якіх не здолелі зламаць здзекі, катаванні, невыносныя ўмовы, суд. Мікалай Аўтуховіч 23 дні трымаў сухую галадоўку і спыніў яе, толькі калі яго патрабаванні выканалі. Уладзіміра Гундара збівалі, вадзілі ў суд у адных майтках, забіралі пратэз і мыліцы, але ён спявае і чытае верш падчас прысуду. Помста – адзінае, што засталося ў пачвар супраць такіх людзей.

Уся пацучыная хунта голасам суддзі Максіма Філатава нібыта кажа: “вы не ўбачыце волі ніколі”. Але ж “ніколі” – гэта слова такое, хісткае і ненадзейнае слова, калі датычыцца дыктатуры. Ніколі лукашэнка не прайграе выбары. Ніколі  не будзе ў Мінску трохсоттысячных мітынгаў. Ніколі Захад не ўвядзе сапраўдныя санкцыі. Ніколі братэрскі пуцін не будзе шкадаваць грошаў для беларускай дыктатуры. Ніколі Беларусь не уступіць у вайну. І дзе ж зараз вашае “ніколі”, пацукі? Усё яшчэ ніколі не плануеце адказваць за свае злачынствы? Здаецца, гэтае “ніколі” ператвараецца ў “хутка”.

Свабоду Мікалаю Аўтуховічу, Паўлу Саве, Уладзіміру Гундару, Галіне Дзербыш, Вользе Маёравай, Віктару Снягуру, Сяргею Рэзановічу, Любові Рэзановіч, Паўлу Рэзановічу, Ірыне Мельхер, Ірыне Гарачкінай, Антону Мельхеру!

А Максіму Філатаву і ўсім катам – пажыццёвае!

Жыве Беларусь!