Наталля Дуліна, былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ, за кратамі, супраць яе заведзена к…
Ведаеце, чалавек не можа быць добрым выкладчыкам, калі яго ці яе не паважаюць студэнты. Нельга вучыць маладых разумных людзей чамусьці, калі сам не ўмееш быць прыстойным чалавекам. У 2020 г мы з жахам убачылі, колькі пацукоў сядзіць у сістэме вышэйшай адукацыі. Але ж усе, хто выклікаў “міліцыю” на студэнтаў і сведчыў супраць іх у “судзе”, перасталі быць выкладчыкамі, страцілі права вучыць, згубілі павагу назаўсёды.
І былі іншыя выкладчыкі. Яны ад пачатку падтрымалі сваіх навучэнцаў, падтрымалі перамены, падтрымалі будучыню. Мабыць, яны і не думалі станавіцца прыкладам. Яны проста смелыя сумленыя людзі. Нехта з іх страціў працу, нехта за кратамі, як Наталля Дуліна, але іх студэнты з гонарам могуць сказаць: у нас выкладалі лепшыя з лепшых.
Свабоду Наталлі Дулінай!
Свабоду выкладчыкам!
Жыве Беларусь!