Але ж гісторыя мае працяг. Арыштаваныя амаль усе топ-мэнэджары сеткі “Суседзі”, над крамамі якой лунае (насамрэч, вісіць, як здохлая курыца) чырвона-зялёны сцяг. Курыцу не па дзяржстандарту расчлянялі? Кошты на капейку паднялі? Ці аграхунта вырашыла проста ўзяць іх закладнікамі і патрабаваць выкуп? Недазаконне – такое недазаконне.
Да чаго гэта ўсё? Не важна, ты звычайны прадавец, ці ты дырэктар вялізнай тарговай сеткі. Не важна, за каго ты галасаваў. Ты можаш выйсці на вуліцу ў белых шкарпэтках з клубніцамі, бо гэта пікет, ці табе проста падабаюцца клубніцы. Павысіць кошт, панізіць кошт, не змяняць кошт. Дзяржава знойдзе правапарушэнне і абрабуе цябе. І гэта зараз разумеюць усе.
Галоўны пацук хацеў выглядаць шчырым уладаром, які клапоціцца пра народ. Нібыта кажа: “Вось, забараніў расці цэнам, вось пакараў тых, хто іх завышае.” А народ чуе толькі: “Глядзіце, я магу пасадзіць кожнага, нават не змагара, за што хачу – за тое саджаю!”
Вось усё, што ўмеюць пацукі: грызці і псаваць. Пагрызлі і сапсавалі што маглі. Хопіць ужо, пачвары. Лепш падумайце, чым у калоніі займацца будзеце. Грызці і псаваць вам там не дазволяць.
Свабоду прадпрымальнікам!
Жыве Беларусь!