​​Другое паседжанне па справе адмінаў ЧКБ зрабілі закрытым. Настолькі закрытым, што там ані абвінава…

​​Другое паседжанне па справе адмінаў ЧКБ зрабілі закрытым. Настолькі закрытым, што там ані абвінавачаных, ані адвакатаў няма. Ідэальны пацучыны “суд”, трыумф недазаконня. Адзіны мінус – нікога за краты не кінуць, хіба толькі грамадзянства пазбавіць, але гэта недакладна.

Тым часам, людзей працягваюць затрымліваць за нібыта зліў дадзеных у ЧКБ (сёння таксама былі затрыманні). Памятаеце, як тым, каго хацелі кінуць за краты, вешалі сцяг у вакне, рабілі фота, і вось вам пікетаванне? А памятаеце, як людзі рэпосцілі экстрэмісцкія каналы наўпрост з Акрэсціна, і “суд” даваў за гэта суткі? А як беларусы самі прыходзілі ў руус і пачыналі там лаяцца ды раскідваць паперкі?! Здаецца, пацукі знайшлі новую любімую крыніцу для затрыманняў. Хто ведае, колькі дадзеных трапіла да губазікаў? А хто ведае, колькі людзей можна ідэнтыфікаваць? Ну вось, няхай зараз кожны затрыманы даказвае, што нічога ў ЧКБ не дасылаў (гэта ж так “суд” працуе?).

Але ж застаецца тое, пра што ўсе забыліся. Дадзеныя, якія людзі дасылалі ў боты ЧКБ, нікуды не зніклі. І чакаюць свайго часу. А час набліжаецца з кожным вызваленым украінскім мястэчкам, і пачвары гэта ведаюць.

Можна, вядома ж, сказаць, што ананімны пост у бот – гэта не доказ, нават супраць пацучонка ў пагонах. Не доказ, але ж добрая нагода распачаць крымінальную справу. І мы распачнем. А бегчы будзе няма куды: на захадзе плот, а на ўсходзе пасля паразы Расіі пачнецца такое, што беларускія ціп і сіза будуць выглядаць, як нядрэнныя варыянты. Матрасы і перадачы мы вернем.

Старонку не перагарнуць!
Злачынцы будуць пакараныя!
Жыве Беларусь!