Апошнія два тыдні прынеслі ажно дзве дрэнныя навіны пра здароўе нашых палітвязняў. Мікола Статкевіч захварэў на пнеўманію, а Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю і перанесла тэрміновую аперацыю.
Тысячы людзей па ўсёй Беларусі зараз за кратамі, і не атрымліваюць нават мінімальнай медыцынскай дапамогі. Гэта частка катаванняў. Нечалавечыя ўмовы створаныя ва ўсіх месцах утрымання палонных, ад ІЧУ і ЦІП да калоній. Адміністрацыі гэтых устаноў спрыяюць распаўсюджванню covid і іншых захворванняў. Усё гэта яны нават не лічаць нечым супрацьзаконным. “Мы ж іх не б’ем!” (Б’юць іншыя).
Але ж неаказанне медыцынскай дапамогі – злачынства не меншае за збіццё (калі не горшае). І ўсе факты мы фіксуем і аднойчы ўзгадаем, і разбярэмся, хто быў турэмным лекарам, а хто – катам з пасведчаннем лекара.
Міколе, Марыі і ўсім нашым вязням мы жадаем здароўя і сіл. Трымайцеся!
А пацукам нагадаем: час падумаць пра ўмовы ўтрымання людзей у турмах. Вам у тых умовах яшчэ сядзець
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!