Перад сыходам з СК Мікіта напісаў на сваёй старонцы ў інстаграме: “Апошнім часам у маю галаву пачалі закрадацца сумневы: ці служу я народу або не? Я прыйшоў да высновы, што не. Я спрабаваў звольніцца яшчэ да выбараў Прэзідэнта, але атрымаў адмову.
Звальняцца было цяжка, разумеючы, што чакае вялізная пазыка за навучанне і ёсць сям’я, але выконваць тое, што супярэчыць сумленню, яшчэ цяжэй. Я не хачу адпраўляць у архіў матэрыялы праверак, якія павінны быць крымінальнымі справамі. Сумленных супрацоўнікаў у нашых органах шмат, але яны заціснуты рамкамі загадаў і абавязкаў перад дзяржавай. Калегі, калі чытаеце гэта, адкажыце сабе на адно пытанне: ці зможаце Вы сказаць “Гонар маю”. Я змог, маё сумленне чыстае”.
Вось сапраўдны следчы і сапраўдны чалавек. Ён абяцаў калісці служыць народу Беларусі, і выканаў абяцанне. Ён мае гонар. Ён мае смеласць.
А яго экс-калегам, што мо нават прачытаюць гэты пост у інтарэсах “следства”, хацелася б нагадаць. Вы не следчыя і не сілавікі. Вамі не будуць ганарыцца дзеці. Вас не шануюць суседзі. Вы служыце не народу, а зграі злачынцаў, што захапілі ўладу. І няхай у вас зараз званні, узнагароды, добрыя заробкі і кватэры, – будучыні ў вас няма. Будучыня – за сапраўднымі людзьмі, такімі, як Мікіта Старажэнка. І калі будучыня прыйдзе, ні грошы, ні пагоны вам ужо не дапамогуць.
Свабоду Мікіту Старажэнку!
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!