Не, нас нічога не здзіўляе. Пасля 80-гадовай экстрэмісткі і 70-гадовага тэрарыста што тут можа здзівіць. І “злачынства” не здзіўляе: сказала што думала пра галоўнага пацука (крымінальны артыкул неяк па-іншаму гучыць, але ж вы зразумелі).
Цікавіць іншае. Што думаюць “суддзі”, “пракуроры”, “міліцыянты”, адпраўляючы за краты чарговую пенсіянерку? Ці ўзгадваюць у гэты час сваіх матуль, бабуль? Ці ўяўляюць іх за кратамі? Бо гэта Беларусь і тут усялякае бывае, пачвар навокал шмат, можна кагосьці з іх выпадкова абразіць. Мо і ўяўляюць, але гэта іх не турбуе.
Мы ж спадзяемся, што са сваякамі таварышаў пацукоў усё будзе добра. Канешне, ім будзе сорамна (ці ужо сорамна: ну хто ганарыцца сынам – суддзёй ці ўнучкай – пракуроркай?!). Але перадачы ў турму яны насіць будуць, і лісты будуць пісаць.
Бо паважаныя людзі, такія, як Наталля Вячаславаўна, за кратамі падтрымліваюць адзін аднаго. А пачварам за кратамі застанецца толькі падтрымка бацькоў ды бабуль з дзядулямі.
Так што беражыце іх, таварышы пацукі. Наперадзе цяжкія часы.
Свабоду Наталлі Таран!
Пацукоў за краты!
Жыве Беларусь!