​​Пачаўся суд над Віталём Мельнікам, рэйкавым партызанам, якому прастрэлілі калені пры затрыманні.Ус…

​​Пачаўся суд над Віталём Мельнікам, рэйкавым партызанам, якому прастрэлілі калені пры затрыманні.

Усе мы зараз пад акупацыяй. Беларусь стала плацдармам для злачыннай вайны, якую вядуць нашыя даўнія ворагі супраць нашых суседзяў. Усё, што нам застаецца – гэта барацьба супраць акупантаў.

Беларусаў неаднаразова вінавацілі ў тым, што мы не спыняем голымі рукамі ракеты расейцаў. Часам мы і самі адчуваем сябе вінаватым. Так, мы не здолелі калісьці сваімі сіламі перамагчы пачварную імперыю, якой зараз супрацьстаіць увесь цывілізаваны свет. Але ж паглядзіце на Віталя Мельніка! Чалавек рызыкнуў жыццём дзеля выратавання ўкраінскіх дзяцей. І кожны дзень беларусы робяць свой унёсак у будучую перамогу над рашызмам. Можна не бачыць беларускіх валанцёраў, не ведаць беларускіх дабраахвотнікаў, што змагаюцца за Украіну са зброяй у руках. Але фота бяззбройнага скрываўленага рэйкавага партызана забыць нельга. Не трэба думаць, што беларусы робяць мала. Яны робяць усё, што могуць. І часам нават больш.

Свабоду Віталю Мельніку!
Не вайне!
Жыве Беларусь!