​​Яўген Лівянт, паважаны рэпетытар, затрыманы разам з жонкай Юліяй, дачкой Ганнай і зяцям Мікітам. К…

​​Яўген Лівянт, паважаны рэпетытар, затрыманы разам з жонкай Юліяй, дачкой Ганнай і зяцям Мікітам. Калега Яўгена Аляксей Іваноў таксама за кратамі.

Усё гэта супала са зменамі правіл залічэння ў ВНУ (яны спрасціліся для дзяцей сілавікоў і будучых сілавікоў, як нечакана). Увогуле ўсе апошнія навацыі ў адукацыйнай сістэме як бы казалі нам: дзяржаве не патрэбныя разумныя, адукаваныя людзі. Вядома ж, ім не раскажаш пра “братэрскі народ”, джыпы на мяжы і Скарыну ў Піцеры. Зноў жа, каго браць на працу ў сістэму, калі ўсе будуць разумнейшымі за кіраўніцтва?! Ну вось. Пацукі пра будучыню клапоцяцца.

І людзі, якія таксама клапоцяцца пра будучыню, толькі не пацучынага ладу жыцця, а Беларусі і беларусаў, пацукоў раздражняюць. Вядомы настаўнік, што паслядоўна крытыкуе зніжэнне якасці адукацыі, не мог пазбегнуць іх увагі. Яны нават помсцяць яго сям’і.

Але ж са зменамі, якія пацукі абараняюць, ёсць адна праблема. Плён яны прынясуць толькі ў будучыні. А будучыні ў рэжыма няма. І ўсе вучні, што наступным летам пойдуць вучыцца, напрыклад, на сілавікоў, працаваць будуць у зусім іншай краіне. А можа не толькі працаваць, але і навучацца. А можа і паступаць, хто ведае, ёсць яшчэ час да лета.

Таму, нешаноўныя спадары пацукі, не марнуйце час на знішчэнне беларускай адукацыі. Лепш самім пачаць вывучаць нешта новае, пакуль ёсць магчымасць. Бо калі давядзецца уцякаць і хавацца недзе за мяжой, трэба будзе неяк зарабляць на жыццё. Гэта пакуль вас не знойдуць і не вернуць на Радзіму. Але ж наўрад ці вы плануеце далёка на будучыню. Для гэтага ўсё ж – такі патрэбныя мазгі.

Свабоду Яўгену Лівянту!
Свабоду Юліі Лівянт!
Свабоду Ганне Лівянт!
Свабоду Мікіце Дразду!
Свабоду Аляксею Іванову!

Злачынцы адкажуць!

Жыве Беларусь!