​​”Суд” над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім з першых хвілін нагадвае тэатр абсурду. З “пракуро…

​​“Суд” над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім з першых хвілін нагадвае тэатр абсурду. З “пракурорам”, які не можа весці працэс на беларускай мове, сведкай – псеўдаправаабаронцай, арыштаванай журналісткай і недарэчным азаронкам. А Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч проста робяць тое, што рабілі заўсёды: абараняюць правы, на гэты раз – свае ўласныя.

Не будзе ні адводу “суддзі”, ні перакладчыка на беларускую мову, ні часу на азнакамленне з матэрыяламі справы, але нават калі правы парушаюцца, важна зафіксаваць гэта. І сапраўдныя прафесіяналы фіксуюць. Фіксуюць відавочнае.

А ў чарзе на “суд” адна жанчына нагадвае азаронку, што ўсё дрэннае ў яго наперадзе. Яна таксама фіксуе відавочнае.

Мы жадаем усім праваабаронцам, і тым, што на волі, і тым, што за кратамі (а ў Марфы Рабковай і Насты Лойка 6 студзеня яшчэ і дні народзінаў, як не пажадаць!), каб іх улюбёная праца перастала быць поўнай рызыкі прыгодай і подзвігам, а стала звычайнай працай. Каб замест вядзення спісу бясконцых злачынстваў можна было проста дапамагаць людзям. Каб дзяржава падтрымлівала іх, а не рабіла ворагамі. І, вядома ж, волі для ўсіх.

А непаважаным таварышам пацукам пажадаем справядлівасці. І беражыце вясноўцаў. Беларусы – людзі мірныя, але калі да вас прыйдзе тое самае “ўсё дрэннае”, мы можам і не ўзгадаць, што на Акрэсціна трэба завезці матрасы для вас. А Алесь Бяляцкі ўзгадае.

Свабоду Алесю Бяляцкаму!
Свабоду Валянціну Стэфановічу!
Свабоду Уладзіміру Лабковічу!
Свабоду Марфе Рабковай!
Свабоду Насце Лойка!
Свабоду праваабаронцам!

Жыве Беларусь!