Што тут можна сказаць? Праваслаўная царква нагадвае беларускае грамадства. Пры ўладзе – пацукі, а вакол – сумленныя людзі, якім горка і сорамна. Сяргей Рэзановіч – у спісе тэрарыстаў. Уладзіслаў Багамольнікаў правёў на Акрэсціна 100 дзён і атрымаў крымінальную справу. І вось зараз Дыянісій Карасталёў. А колькі яшчэ святароў, пра якіх не ўзгадвала прэса!
Але ж людзей, што выбралі Бога, не спужаюць краты. У турме шмат каму патрэбная падтрымка, і сапраўдныя святары працягваюць дапамагаць нават там. Яны героі для ўсіх беларусаў, і для вернікаў розных канфесій, і для атэістаў.
Але ж ёсць і тыя, хто служыць зусім не Богу і верыць толькі ў грошы, хаваючы пагоны пад расай. Іх мы таксама добра ведаем. Божы суд мы ім не абяцаем, вядома ж. А вось звычайны суд – чаму не? І крыжы з іконамі не ўратуюць. Усё ж – такі Беларусь – свецкая краіна.
Свабоду Дыянісію Карасталёву!
Жыве Беларусь!