Калі б гэты рымскі хлопец пачытаў навіны з сучаснай Беларусі, то, мабыць, скарыстаўся бы словам “вар’яцкія”. І сапраўды, у крымінальны кодэкс дадаецца процьма артыкулаў за экстрэмізм, без тлумачэнняў, што гэта ўвогуле такое, а пацукі паралельна распавядаюць, як пазбегнуць пакарання за экстрэмізм (можна правільна пакаяцца і заданаціць у кдб, але гэта недакладна). Часам не да законаў нават тут працуе.
Самы дзікунскі з апошніх законаў – на тэму пазбаўлення грамадзянства за той самы “экстрэмізм”. Вось гэта яны вырашылі адпомсціць тым, хто за мяжой, вось гэта ўдар па ворагах пацучынага ладу!
Нешаноўныя таварышы пацукі! Ніякі закон не выпіша беларусаў з беларусаў. Бо беларусамі нас робіць не пашпарт з савецка-лукашэнкаўскім гербом, не запіс у базе МУС і не паперкі ад дзяржавы. Беларусамі нас робіць наша свядомасць. Тых, хто ў краіне і тых, хто за мяжой. Тых, хто на волі і тых, хто за кратамі. Свядомасць мы захавалі і будзем берагчы далей. Мы – беларусы.
А законы… Гэта трызненне не мае аніякай юрыдычнай сілы пасля скрадзеных выбараў. Усё, вядома ж, анулюем у будучыні. І нават смяротнае пакаранне для чыноўнікаў за здраду дзяржаве. Хоць трэба прызнацца, дакладна гэты закон нам падабаецца.
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!