​​Нарэшце! Недазаконне ў пацучыным каралеўстве ад стадыі “мы цябе пасадзім за данат у фонд, які на м…

​​Нарэшце! Недазаконне ў пацучыным каралеўстве ад стадыі “мы цябе пасадзім за данат у фонд, які на момант даната быў цалкам легальным” перайшло ў стадыю “але калі ты з ПВТ, дай хабар кдбшнікам, і заставайся на волі, гэта цалкам легальна!”

Гучыць лагічна. “Экстрэмістам” дазволілі фінансаваць тэрарыстаў.

КДБ сур’ёзна ўзяўся за рэкламу гэтай цудоўнай ініцыятывы. Парталу devby адначасова напісалі два “дырэктары кампаній з ПВТ”, каб расказаць, што схема працуе, кдбшнікі ўсе ветлівыя і цудоўныя людзі, а заданаціць можна ў фонды дапамогі дзеткам. Дазвольце выказаць здагадку, дзеткі – гэта трыццацігадовыя хлопчыкі, якія любяць гуляцца з дубінкамі.

Што тут можна сказаць? Кожны сам вырашае, плаціць шантажысту ці не. Але, як паказвае практыка, шантажысты ніколі не спыняюцца на адной выплаце. Дзяржава-шантажыст будзе патрабаваць усё больш, пакуль грошы не скончацца. Вось тады можна і пасадзіць. І трасца яго бяры, той ПВТ і ягоную будучыню. Набліжаецца час, калі пацукам будзе не да высокіх тэхналогій.

Не карміце пачвару, сябры. Няхай жрэ сама сябе. Выбірайце рэлакацыю.

Жыве Беларусь!