​​”А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам”, – напісаў калісьці Кастусь Каліно…

​​“А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам”, – напісаў калісьці Кастусь Каліноўскі. Ён не ведаў, што беларусы толькі пачынаюць пуць да той самай вольнасці.

Маскаль, без якога толькі народ зажыве шчасліва, валадарыць над намі 160 гадоў. У кожную эпоху ён называецца па-рознаму. Ён ганарыцца літаратурай, створанай у Расійскай Імперыі, і моцна любіць сталіна. Святкуе дзень кастрычніцкай рэвалюцыі і акунецца ў проруб на Вадохрышча. Крычыць пра вялікую перамогу савецкага народа. Захоўвае ў царкве фуражку гітлера. Стварае прапаганду. Верыць у прапаганду. Разважае пра братэрства. Забівае і знішчае ўсё, да чаго можа дастаць.

І былі паўстанні, і войны, і мужныя героі розных народаў, што змагаліся з маскалём. Нехта атрымаў незалежнасць. Нехта застаўся пад акупацыяй. Маскаль жа працягваў існаваць.

Але ці была барацьба марнай? Не. Бо кожны акупаваны народ нясе ў сэрцы мару пра вольнасць, а ў памяці – подзвігі сваіх герояў. І кожная наша перамога – у іх гонар. Пачварная імперыя імкнецца знішчыць як мага больш жыццяў, але гэта не адтэрмінуе яе канец, толькі наблізіць. Нашыя дзяды ды бацькі не бачылі вольнасць, а мы ўбачым.

І хутка надыдзе дзень, калі кожны беларус зможа наведаць магілу Кастуся Каліноўскага і сказаць: “Дзякуй, сябра. У нас атрымалася. У вас атрымалася.”

Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!