І побач – наша краіна, што стала плацдармам для дзяржавы-тэрарыста.
Не засталося аніякіх адценняў шэрага. Вайна прымусіла кожнага выбіраць. Хунта зрабіла свой выбар. Але і беларусы зрабілі свой.
Можа, хто не жадае бачыць наш выбар, але вось ён.
Выбар беларусаў – дабраахвотніцкія батальёны.
Выбар беларусаў – валанцёрская дапамога.
Выбар беларусаў – Беларускі Гаюн.
Выбар беларусаў – палаючыя ралейныя шафы ля чыгуначных шляхоў.
І надпіс “не вайне”, і жоўта-блакітны сцяжок на дрэве, і грошы для ЗСУ – гэта ўсё выбар беларусаў.
Беларусы плацяць за свой выбар. Вось хлопец з прастрэленымі каленямі, вось дзяўчына, што прызнаная тэрарысткай, вось маці, што ніколі не ўбачыць сына, бо сын аддаў жыццё за чужую краіну ў чужой вайне. Цяжка і балюча ад іх гісторый.
Але мы ведаем, што наш выбар – правільны. Занадта доўга рашызм разрастаўся, разбураў, забіваў. Час знішчыць гэтую брыдкую пачвару. І няхай зараз наша краіна ў цемры, але мы самі – на баку святла. Святло пераможа цемру. Цывілізаваны свет пераможа дзікунства і вар’яцтва. Вольныя людзі перамогуць арду. І прыйдзе сапраўдная вясна. Да ўсіх. І да нас таксама.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!