105 год таму 25 сакавіка Рада БНР абвясціла незалежнасць. 73 гады пакут, барацьбы, голаду, рэпрэсій …

105 год таму 25 сакавіка Рада БНР абвясціла незалежнасць. 73 гады пакут, барацьбы, голаду, рэпрэсій ніколі не забудзем. Памятаем сваю гісторыю, шануем сваю мову, культуру і традыцыі. І вось зноў здраднікі давялі Радзіму туды, дзе амаль няма святла, цеплыні і пяшчоты роднага слова. Расейскі бот адчувае сябе гаспадаром у нашай хаце.

“Мы, жыхары горада Ваўкавыска і Ваўкавыскага раёна Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з адказнасці за цяперашні стан і будучыню як усёй Беларусі, так і нашай роднай Ваўкавышчыны, пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, грунтуючыся на сваім неад’емным праве на самавызначэнне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду, непахісныя ўстоі народаўладдзя і прававой дзяржавы, ствараем орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.»

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!»

P.S. Мая Беларусь ў маім сэрцы!
Цячэ ў маіх жылах плынню крыві!
Яна жыла і будзе жыць вечна!
Пакуль мы жывыя, і род наш жывы!