Беларусы, 105 гадоў таму мы ўпершыню здабылі сваю незалежнасць
Гісторыя Беларусі – гэта гісторыя барацьбы за свабоду, якая працягваецца і па сённяшні дзень.
Андрэй Хадановіч віншуе са святам сваім вершам:
…Бо 25 сакавіка
зрынулі Саўрана з трона.
Час пасьмяецца з дручка дурачка
й назгулаў эскадрона.
Можаш музыкаў у аўтазак,
можаш фэйсбучных пісакаў.
Кепскія нэрвы – фірмовы знак
валадара аўтазакаў.
Доўга шліфуецца чарнавік,
ды пасталее аматар.
Новыя песьні. Плюс сакавік.
Мінус стары дыктатар.
Потым хай здымуць кіно – і хай
зробіць добрую касу
фільм, дзе абуджаны сонны край
зрушыў бы стрэлкі часу.
Іх затрымаць – ня хопіць палка,
войска ня хопіць ніколі.
Бо 25 сакавіка
зрынулі з трона…
З Днём Волі!
25 сакавіка 2019
Андрэй Хадановіч віншуе са святам сваім вершам:
…Бо 25 сакавіка
зрынулі Саўрана з трона.
Час пасьмяецца з дручка дурачка
й назгулаў эскадрона.
Можаш музыкаў у аўтазак,
можаш фэйсбучных пісакаў.
Кепскія нэрвы – фірмовы знак
валадара аўтазакаў.
Доўга шліфуецца чарнавік,
ды пасталее аматар.
Новыя песьні. Плюс сакавік.
Мінус стары дыктатар.
Потым хай здымуць кіно – і хай
зробіць добрую касу
фільм, дзе абуджаны сонны край
зрушыў бы стрэлкі часу.
Іх затрымаць – ня хопіць палка,
войска ня хопіць ніколі.
Бо 25 сакавіка
зрынулі з трона…
З Днём Волі!
25 сакавіка 2019