Аптымісты выбіраюць шампанскае, песімісты скардзяцца, што наперадзе і цяжкасці, і барацьба, і работы безліч. А рэалісты заўважаюць: хоць праца жывым шчытом у пуціна не спрыяе здароўю і добраму настрою, але ж і не абавязкова вядзе да смерці.
А нам вось цікава, як там справы ў яго памагатых. Ну стары ж чалавек, бачна, што хворы. Кульгае, кашляе, у бронекамізэльку не ўлазіць. Спадарыня з касой ужо ходзіць побач, чакае за спінамі ахоўнікаў і часам лашчыць шпіца касьцістай рукою.
Вы не думалі, таварышы пацукі, што потым? Вы ж пабудавалі сістэму, дзе ўсё завязана на адным чалавеку. Ён вас прызначае і прыбірае, ён вам дазваляе красці, кожнаму ў пэўных памерах, ён вам падарыў недазаконне. А як жа гэта – без яго? Нейкая Еўропа атрымаецца, дзе чыноўнікам трэба жыць на зарплату, а мянтам нельга катаваць!
Але мы спадзяемся, што спадарыня з касой не будзе спяшацца. Бо пекла – гэта занадта лёгкае выйсце для яго. Не. На Акрэсціна чакае камера. Кажуць, азаронак праверыў, сцвярджае, што сядзець можна. І дарэчы, яна там не адна.
А калі смерць усё ж такі спяшаецца – што зробіш. ШОС!
Жыве Беларусь!