I Вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай у сярэдзіне XVII ст. цягнулася 13 гадоў, каштавала нашай дзяржаве каля паловы насельніцтва, асабліва гарадскіх жыхароў.
II Падчас гэтай вайны маскоўскім войскам была захопленая амаль уся тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага, нават сталічная Вільня, а таксама Горадня і Берасце. Толькі 2 гарады вытрымалі аблогу і не былі захопленыя — Ляхавічы і Слуцак.
III У 1655 годзе частка шляхты на чале з вялікім гетманам літоўскім Янушам Радзівілам падпісала Кейданскую ўнію са Швецыяй.
IV Пералом адбыўся ў 1660 годзе, калі пасьля пераможнай бітвы пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 года войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага адкінулі маскоўскія войскі да Дняпра, а пазней і за Крычаў.
V Найбольш знакамітымі падзеямі Трынацацігадовай вайны з’яўляюцца гераічная абарона Старога Быхава 1654-55 гг. і Ляхавічаў, бітва пад Палонкай 1660 года, Магілёўскае паўстанне 1661 года. Адным з удзельнікаў Трынаццацігадовай вайны быў харунжы аршанскі Самуэль Кміціч, які стаў прататыпам героя рамана Генрыка Сенкевіча “Патоп” Анджэя Кміціца.