І адзіны шлях уратавацца ад яго – падтрымліваць, захоўваць, прасоўваць усё нацыянальнае. Людзі, якія гэтым займаюцца, не лічаць сябе героямі, але яны героі нябачнай вайны за выжыванне народа.
Рускі свет помсціць ім. Трынаццаць гадоў за вернасць Радзіме, за любоў да ўсяго беларускага атрымаў Павел Белавус. Пераследавалі і іншых уладальнікаў крам з беларускай сімволікай.
Дыктатары не вечныя. Адзін дрыжыць зараз у бункеры, чакаючы ўкраінскі контрнаступ, другі больш падобны да пластыкавай лялькі з фільму жахаў. Але. Хвароба рускага свету не знікне сама сабою разам з імі. Мы зможам абараніцца, калі будзем чытаць, слухаць і ведаць беларускае. Мы – не “русские со знаком качества”, што б там ні казаў адзін пацук. Мы – не народзец. Мы – народ. І мы вызвалім нашу краіну ад ворагаў і ад рускага свету.
Свабоду Паўлу Белавусу!
Жыве Беларусь!