Сем’і за кратамі – нажаль, не рэдкасць. Можна ўзгадаць Ігара і Дар’ю Лосікаў, можна проста зазірнуць у спісы затрыманых, амаль кожны тыдзень там трапляюцца аднолькавыя прозвішчы побач. Экстрэмісцкімі фарміраваннямі ўжо прызнаецца што заўгодна, бо калі няма падстаў пасадзіць чалавека – ствары вакол яго экстрэмісцкае фарміраванне, і вось вам артыкул на сем гадоў. Усё як заўжды, машына рэпрэсій рыхтуецца праглынуць яшчэ адну беларуску.
Але, таварышы пацукі, што ж за фарміраванне такое стварыла маці ў дэкрэце? Небяспечнае для пацучынай дзяржаўнасці? Можа, сям’ю?
Так, беларуская сям’я – гэта для пачвар сапраўдная экстрэмісцкая ячэйка. Самі бацькі сумленныя, ды яшчэ дзяцей гадуюць прыстойнымі людзьмі. Паважаюць іх з маленства, не б’юць, і ўвогуле вучаць, што біць нельга, хлусіць нельга, красці нельга. Казкі экстрэмісцкія ім чытаюць. А можа, яшчэ і на мове! Сапраўды, беларуская сям’я – гэта жах.
У пацукоў свае чырвона-зялёныя традыцыйныя каштоўнасці. Мама – пракурорка, тата – ідэолаг, вучаць дзіця любіць лукашэнку больш за бацькоў, глядзець азаронка і слухаць сясцёр груздзевых. Ідэальная сям’я!
І бацькі такія ў рэжыму ёсць. Вось толькі дзяцей “правільных” няма. Ну не ўпэўніць малых, што красці галасы на выбарах і катаваць людзей – добра. Ці што сёстры груздзевы ўмеюць спяваць. Не вераць. І аднойчы бацькам-ябацькам давядзецца несці адказ перад сваімі дзецьмі за тое, што былі на баку катаў і забойц.
Свабоду Таццяне Пыцько і Вячаславу Лазараву!
Свабоду беларускім дзецям!
Жыве Беларусь!