​​Што ні дзень – усё галоўны пацук ратуе народ. То кошты на паліва знізіць, то каранавірус пераможа….

​​Што ні дзень – усё галоўны пацук ратуе народ. То кошты на паліва знізіць, то каранавірус пераможа. Зараз вось узяўся за адукацыю.

Гісторыя прыгожая, у стылі нашай краіны для жыцця. Дзеці атрымалі 0,0001 і 104 балаў са ста магчымых на іспытах. На пытанне “як такое ўвогуле магчыма”, мінадукацыі адказала, што памылак няма, а грамадзяне не зразумеюць складаныя формулы падліку балаў. А калі што, прыедзе амап.

Але тут з’явіўся лука, усіх “ператрахнуў”, абвінаваціў камп’ютары (у спадарыні ярмошынай сапраўды 104% ніколі не атрымлівалася), загадаў пералічыць. Людзі просяць перамен – трымайце перамены! І вось ужо прапаганда са слязьмі ў вачах цытуе падзякі простага народа, якія мільёнамі прыходзяць асабіста луке, у мінадукацыі, у брсм, на тэлебачанне і ў кдб; людзі абавязкова называюць пацука “бацькам” і абяцаюць галасаваць за яго да канца жыцця. Дзеці смяюцца (мабыць, ад шчасця).

А што лука? Ён стары і хворы, і ўсё менш застаецца рэчаў, якія яго цешаць. І не хочацца ні вялікіх прыгожых ябатынгаў, ні актывістак брсм з гарбузамі. І “ператрахівае” ён без запалу. Так, па інэрцыі. Амаль нічога не засталося. Колькі б ні вішчалі азаронкі пра ўсенародную падтрымку, вынікі свайго іспыту пацук ведае. І ведае, што мы ведаем. Пералічвай – не пералічвай, там 3%. Можа спачатку ён і верыў, што падмануў экзаменатара. Зараз ведае: не падмануў. Канец набліжаецца. ШОС!

Жыве Беларусь!