Але не за “варожасць” яе затрымалі і катавалі. Нават на Акрэсціна Наста працягвала дапамагаць людзям. Яна напісала скаргу на здзекі над сукамерніцамі: бяздомных, якіх возяць працаваць на сметніцу, занадта доўга трымалі на холадзе. За тую скаргу ёй самой давялося дзень прастаяць у дворыку без верхняга адзення.
Ведаеце, у камерах часта “палітычныя” сядзяць разам з бяздомнымі. Пацукі лічаць гэта формай катаванняў – няхай “змагарам” будзе брыдка. Вось толькі інтэлігентныя студэнткі дапамогуць памыцца бруднай і прыніжанай жанчыне з вакзала, а валацугі саступяць найлепшае месца на падлозе для моцна збітага айцішніка. Бо ўсе яны – людзі, а людзі падтрымліваюць таго, каму цяжэй за іншых.
За гэта Насце прысудзілі 7 гадоў. За тое, што падтрымлівала, за тое, што дапамагала. І яна знойдзе спосабы дапамагаць і далей. Бо заўсёды побач будуць людзі, якім патрэбна дапамога. Бо нават у нечалавечых умовах беларусы захоўваюць чалавечнасць. Інакш нельга, і ў гэтым наша сіла.
Свабоду Насце Лойка!
Жыве Беларусь!