Пасля хвалі затрыманняў у Полацкім універсітэце звольнілі некалькіх выкладчыкаў. Лекцыі адмяняюцца, …

Пасля хвалі затрыманняў у Полацкім універсітэце звольнілі некалькіх выкладчыкаў. Лекцыі адмяняюцца, студэнтам забараняюць каментаваць сітуацыю. Але журналісты даведаліся, што шасцёра загадчыкаў кафедраў сышлі з пасады самі праз “нежаданне быць датычнымі да палітычнага пераследу калегаў”.

І ведаеце што, сябры. Мы не можам акурат зараз “разбурыць турмы муры”, і не можам рукамі лавіць расейскія ракеты, і пакуль не можам спыніць злачынствы лукашызму. Але кожны можа не ўдзельнічаць у злачынствах. І давайце падзякуем тым, хто мае мужнасць сказаць “я не буду саўдзельнікам”.

Ганарымся Полацкім універсітэтам!
Салідарнасць – наша сіла!
Жыве Беларусь!