​​Зноў гучная справа і вар’яцкія тэрміны. Некалькіх былых сілавікоў, а таксама іх родных і знаёмых, …

​​Зноў гучная справа і вар’яцкія тэрміны. Некалькіх былых сілавікоў, а таксама іх родных і знаёмых, абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў з мэтай захопу ўлады. Лідарам “змовы” палічылі Вадзіма Пракоп’ева, блогера, вядомага гучнымі заклікамі да сілавікоў у 2020 г пераходзіць на бок народа.

І здаецца, усё як заўжды. Новая прыдуманая змова, новы прысуд. Пракоп’еў запіша ролік, некалькі хлопцаў з кдб атрымаюць прэмію за выратаванне коціка гайдукевіча, сам гайдукевіч нап’ецца з радасці, што яго ўзгадалі ў прэсе, а невінаватыя людзі апынуцца ў турме.

Але гэтай справай рэжым выдаў свой галоўны самы-самы страшны страх: прафесіяналы-сілавікі яднаюцца, каб скінуць луку. І вядзе герояў, дарэчы, нейкі дзядзька з ютуба – амаль выпадковы чалавек.

Яны не спалі ў 2020 г, уяўляючы ўсё гэта, пакуль амап душыў мірныя пратэсты. Тады іх галоўны кашмар здаваўся большасці народа малаверагодным.

А як зараз, пацучкі? Калі вайна ідзе не па плане, бразганне гусеніц НАТА на мяжы – ужо не метафара, у Расіі смута, старыя дыктатары губляюць сувязь з рэчаіснасцю, ядзерная зброя перасяляецца акурат на ваш падворак, а беларускія добраахвотнікі абмяркоўваюць вызваленне Беларусі?

Кожны дзень да вашага кашмару дадаюцца новыя. І ва ўсіх адзіны фінал: там Беларусь пазбаўляецца ад вас. Вось гэтая частка дакладна спраўдзіцца. І адказваць давядзецца не толькі гайдукевічу

Свабоду Віталю Вайцяховічу, Анастасіі Вайцяховіч, Уладзіславу Вайцяховічу, Вользе Вайцяховіч, Сяргею Лісоўскаму,  Дзмітрыю Невяркевічу, Эдуарду Пястраку, Вользе Петух, Мікалаю Рою, Уладзіміру Савянкову, Сяргею Сакалову, Дзянісу Філончыку, Паўлу Чыхінскаму і Пятру Юркевічу!

Жыве Беларусь!